Показать сообщение отдельно
Старый 04.02.2013, 19:23   #5
watteau
Модератор
 
Аватар для watteau
 
Регистрация: 31.03.2005
Сообщений: 7,162
По умолчанию

Журнал "Адукацыя і выхаванне"
Навукова-тэарэтычны і навукова-метадычны часопiс.
Мэтавая аўдыторыя: навукова-педагагічныя работнікi, арганізатары і кіраўнікi навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі, педагогi-практыкi.
Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.
У часопісе друкуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць сучасны стан і тэндэнцыі развіцця педагагічнай навукі і адукацыйнай практыкі, асвятляецца перадавы айчынны і замежны вопыт. Асноўныя тэматычныя напрамкі — дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі і навукі, навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя і метадычныя асновы функцыянавання і развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі і выхавання, падрыхтоўка і атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных работнікаў і педагагічных кадраў, дзейнасць і развіццё агульнаадукацыйнай школы, рэалізацыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і інш.
Рубрыкі часопіса: «Дзяржаўная палітыка ў галіне адукацыі», «Актуальныя праблемы грамадскага жыцця», «Міністэрства адукацыі інфармуе», «Сучасны педагог», «Падрыхтоўка кадраў», «Навука: ідэі, прапановы», «Актуальныя пытанні педагогікі і псіхалогіі», «Філасофія, метадалогія», «Навуковыя публікацыі па выніках дысертацыйных даследаванняў», «Шлях у навуку», «У дапамогу даследчыку», «Параўнальная адукацыя», «Адкрыты педсавет», «Вопыт рэгіёнаў», «Сталічная адукацыя», «Педагагічная скарбонка», «Партрэт адукацыйнай установы», «Адукацыйная прастора», «Арганізацыя выхаваўчай работы ў школе», «У дапамогу класнаму кіраўніку», «Ваенна-патрыятычнае выхаванне», «Здаровы лад жыцця», «Школа і сям’я», «Адукацыя і рэлігія», «Падлетак і закон», «Станаўленне асобы», «Адораныя дзеці» і інш.
Редакционная коллегия

Рэдакцыйная калегія

Аляксандра Валянцінаўна ПАЗНЯК — в. а. галоўнага рэдактара, кандыдат педагагічных навук
Тэл.: (017) 299-09-73

А. І. ЖУК, доктар педагагічных навук, прафесар
В. А. КАПРАНАВА, доктар педагагічных навук, прафесар
I. В. КАТЛЯРОЎ, доктар сацыялагічных навук, прафесар
Н. К. КАТОВІЧ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
М. А. КРЭМЕНЬ, доктар псіхалагічных навук, прафесар
А. С. ЛАПЦЁНАК, доктар філасофскіх навук, прафесар
У. П. ПАРХОМЕНКА, доктар педагагічных навук, прафесар
Т. М. САВЕЛЬЕВА, доктар псіхалагічных навук, прафесар
К. С. ФАРЫНО, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
М. С. ФЯСЬКОЎ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
І. І. ЦЫРКУН, доктар педагагічных навук, прафесар
М. Г. ЯЛЕНСКІ, доктар педагагічных навук, прафесар


Адрас: вул. Будзённага, 21, 220070, г. Мінск.
Тэл.: (017) 297-91-52
E-mail: aiv92@bk.ru
Сайт журнала
watteau вне форума   Ответить с цитированием
Реклама